СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ІНФАРМАЦЫІ (АБАНЕМЕНТ, ЧЫТАЛЬНАЯ ЗАЛА)

Асноўная задача аддзела абслугоўвання і інфармацыі:
- вывучэнне інтарэсаў чытачоў і якаснае задавальненне запытаў з максімальнай паўнатой і ў мінімальныя тэрміны.
Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці аддзела з'яўляецца аказанне індывідуальнай дапамогі чытачам у выбары кніг з улікам іх запытаў і інтарэсаў.
Аддзел фарміруе кніжны фонд у адпаведнасці з запытамі чытачоў, шляхам аналізу чытацкага попыту, анкетавання, аналізу адмоў і інш.
З мэтай развіцця сістэмы платных паслуг карыстальнікам, павышэння якасці абслугоўвання чытачоў, больш поўнага задавальнення запытаў у 2002 годзе быў арганізаваны камерцыйны фонд літаратуры, які рэгулярна папаўняецца навінкамі літаратуры, як галіновымі, так і мастацкімі выданнямі.
З мэтай забеспячэння камфортнасці і аператыўнасці абслугоўвання чытачоў з 2007 года вядзенне чытацкага фармуляра ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Для работы з электронным каталогам і абслугоўвання чытачоў у аддзеле ўстаноўлена 5 камп’ютара.
Карыстальнікам даецца магчымасць працаваць у інтэрнэт-класе.
Час працы інтэрнэт-класа:
Час працы: з 9.00 да 18.00
Абед: з 14.00 да 15.00
Выходны: субота, нядзеля.